$ 500 – ніколі не будзе: мінакі на вуліцах Менску

video

Падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць Лукашэнка заявіў, што ў дзяржавы няма іншага выйсця, акрамя як забяспечыць у Беларусі сярэдні заробак у $ 500 – нізкага ўзроўню жыцця людзі больш цярпець не будуць.

Ці верыце, што сярэдні заробак падымецца да $ 500 – з такім пытаннем нашыя журналісты звярнуліся да жыхароў беларускай сталіцы.

«Няма грошай, адкуль ён іх возьме?», – пытаецца мужчына.

«Я чуў пра 500 і пра 1000 гадоў 7-8 таму», – яшчэ адно меркаванне.

«Колькі можна абяцаць? Сказаў дык рабі», – абураецца мянчук.

«Хто працуе, той заробіць», – кажа яшчэ адзін апытаны.

Што думаюць іншыя жыхары Менску – глядзіце відэа!

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары