Мядзведзеў і Пуцін мяняюцца пасадамі


Дзейны прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў на прапанову Уладзіміра Пуціна мае ўзначаліць спіс “Адзінай Расеі” на выбарах. У сваю чаргу Мядзведзеў заявіў, што падтрымлівае кандыдатуру Пуціна ў якасці новага прэзідэнта Расеі.

Абедзве прапановы прагучалі падчас усерасейскага з’езду “Адзінай Расеі” ды былі сустрэтыя працяглымі авацыямі. Мядзведзеў заявіў, што пасля выбараў гатовы ўзяцца за працу ва ўрадзе Расеі. Фактычна гэта азначае, што паводле планаў Мядзведзева і Пуціна прэзідэнт і прэм’ер памяняюцца пасадамі. Для Уладзіміра Пуціна гэта будзе трэці прэзідэнцкі тэрмін.

“Такога развіцця падзеяў варта было чакаць, – гаворыць палітолаг Андрэй Фёдараў. – Практычна няма сумневаў, што Уладзімір Пуцін зойме пасаду прэзідэнта. Стасункі з Беларуссю, палітыка Расеі ў дачыненні афіцыйнага Менску можа ў выніку стаць крыху больш жорсткаю. Мядзведзеў апошні час спрабаваў гуляць у “добрага следчага”. У Пуціна іншы падыход”.

Выступаючы перад удзельнікамі з’езду, Уладзімір Пуцін выказаў падзяку Дзмітрыю Мядзведзеву за падтрыманне ды заявіў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2012 годзе Мядзведзеў узначаліць урад Расеі.

belsat.eu

Стужка навінаў