Агнешка Рамашэўская-Гузы і “Белсат” уганараваная прэміяй імя Ежы Гедройця


9 лістапада 2010 г. у Каралеўскім замку ў Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі імя Ежы Гедройця. Селетнім лаўрэатам была абраная Агнешка Рамашэўская-Гузы і тэлеканал “Белсат”.

Прэмія імя Ежы Гедройца, народжанага ў Менску легендарнага рэдактара парыжскага часопісу “Культура”, прызначаецца за заслугі перад нацыянальнымі інтарэсамі Польшчы, асабліва за падтрыманне добрых кантактаў з народамі Усходняй Еўропы. Сёлета ўганараванне пройдзе 9 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве, у прысутнасці прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

Тэлеканал “Белсат” – першы і адзіны незалежны тэлеканал у Беларусі. Дзякуючы яму была пераадоленая манаполія дзяржаўнага тэлебачання на асвятленне падзеяў. Галоўная задача “Белсату” – падаваць дакладную і аб’ектыўную інфармацыю ды падаваць сапраўдную гісторыю Беларусі. Гэта таксама адзіны тэлеканал у Беларусі, які ўсе свае праграмы транслюе на беларускай мове.

Глядзі таксама
Каментары