480 зуброў і 133 норкі. У Белавежскай пушчы падлічылі жывёлінаў, на якіх можна паляваць


У Беларусі штогод адстрэльваюць каля 45 зуброў.

Праз глабальнае пацяпленне і сталую падкормку штогадовы прырост жывёлаў, за выключэннем дзіка, складае ад 15 да 35 %.

У Белавежскай пушчы скончыўся ўлік дзікіх паляўнічых жывёліна. Паводле старонкі нацыянальнага парку, егерская служба правяла ўлік метадам круглагадовага мапавання сустрэчаў і слядоў, анкетным спосабам, а таксама на падкормавых пляцоўках.

«У сувязі з цёплымі зімамі ў апошнія гады, якаснай зімовай падкормкай, дзейснай аховай па асноўных відах дзікіх жывёлаў, у тым ліку капытных, за выключэннем дзіка, назіраецца гаспадарчы прырост ад 15 да 35% штогод, у залежнасці ад віду жывёлы», – адзначыў інжынер-паляўніцтвазнавец Вячаслаў Лейка.

Паводле звестак уліку, колькасць дзікіх жывёлінаў у 2016 годзе складае:

зубр – 480 асобінаў;
лось – 170;
казуля – 764;
алень высакародны – 1830;
лісіца – 320;
янотападобны сабака – 140;
амерыканская норка – 133;
андатра – 9;
куніца лясная – 180;
куніца каменная – 106;
воўк – 25.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары