Аляксандр Алесін у «Гарачым каментары»


Сілы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы могуць выкарыстоўвацца дзеля задушэння дзяржаўных пераваротаў. Выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра выкарыстанне войскаў АДКБ дзеля перадухілення дзяржаўных пераваротаў раней было скрытыкаванае расейскім бокам. Аднак нечакана памочнік прэзідэнта Расеі Сяргей Прыходзька заявіў, што кіраўнік Беларусі выказвае пазіцыі, якія ўжо ўзгодненыя з расейскім бокам на сустрэчы Мядзведзева і Лукашэнкі ў Сочы, дзе ішла размова пра двухбаковую супрацу. Эксперты ж гавораць, што магчымае ўвядзенне расейскіх войскаў у выпадку дзяржаўнага перавароту можа фактычна азначаць страту незалежнасці.

Вайсковы аглядальнік тлумачыць рэзкую змену пазіцыі Крамля розным стаўленнем да беларускага рэжыму ў адміністрацыі Мядзведзева.

“Увогуле, Масква вельмі зацікаўленая ў Лукашэнку, як у старшыню АДКБ і кіраўніку аднаго з найбуйнейшых вайсковых кантынгентаў. Але адначасова, ён, вядома, бянтэжыць інтэлігента Мядзведзева сваімі паводзінамі, і паміж імі існуе сур’ёзны міжасабовы канфлікт. Я мяркую, што ў атачэнні прэзідэнта ёсць сілы, якія яшчэ не вырашылі, як паступіць з Лукашэнкам”, – кажа Аляксандр Алесін.

Але ў той жа час увядзенне расейскіх войскаў у нашую краіну будзе азначаць палітычную смерць для Лукашэнкі. Чаму ж прэзідэнт Беларусі выступіў з такою прапановаю?

Паводле эксперта “Гарачага каментара”, тут ёсць заслуга расейскіх спецслужбаў: “Выкарыстоўваючы фобію Лукашэнкі, яны прымусілі яго пайсці на такія жорсткія крокі ды перарваць дыялог з Захадам. Адначасова просьба аб дапамозе войскаў АДКБ у выпадку магчымага дзяржаўнага перавароту – гэта гульня на падтрыманне Расеі, з тым, каб выдурыць у яе нейкія прэферэнцыі”, – лічыць спадар Алесін.

belsat.eu

Стужка навінаў