Гары Паганяйла: Лукашэнка не можа ўдзельнічаць у выбарах праз стан здароўя


У звароце да ўраду юрыст нагадвае пра дыягназ прэзідэнта, які агучылі расейскія медыі.

Юрыст Гары Паганяйла звярнуўся ў Савет рэспублікі ды Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з просьбаю правесці расследаванне наконт стану псіхічнага здароўя прэзідэнта і ягонага магчымага ўдзелу ў знішчэнні палітычных апанентаў.

Спадар Паганяйла спасылаецца на публічныя заявы расейскіх навукоўцаў інстытуту імя Сербскага. Медыкі не выключаюць, што прэзідэнт Беларусі пакутуе на мазаічную псіхапатыю з перавагаю рысаў паранаідальнага і дыссацыяльнага разладавання асобы. Такі дыягназ паставіў прэзідэнту псіхіятр з Горадні Дзмітрый Шчыгельскі, які эміграваў у ЗША.

Гары Паганяйла паведаміў “Белсату”, што папярэдзіў і ЦВК: пакуль не будуць агучаныя вынікі парламенцкага расследавання, рэгістраваць Аляксандра Лукашэнку кандыдатам на прэзідэнта не маюць права.

“Сёння мы мусім выкарыстоўваць законныя шляхі адхілення Лукашэнкі ад улады, а не ўдзельнічаць у гульні пад назвай “Выбары”, – упэўнены юрыст. Ён спадзяецца, што ягоную ініцыятыву падтрымаюць як простыя грамадзяне, так і дэмакратычныя прэтэндэнты на прэзідэнцтва.

belsat.eu

Стужка навінаў