На чэмпіянаце Беларусі па драгрэйсінгу працавала «субару-таксі»


https://youtu.be/ZscyPsnBQR4
На чэмпіянаце Беларусі па драгрэйсінгу працавала «субару-таксі»

Другі этап чэмпіянату Беларусі па драгрэйсінгу «Velcom рэйсінг нон-стоп 2.0» прайшоў на тэрыторыі аэрапорту «Менск-1» у нядзелю, 21 жніўня.

Планавалася правесці яго 20 жніўня, але з-за надвор’я давялося перанесці на дзень. У суботу сіноптыкі прагназавалі дажджы, а з меркаванняў бяспекі заезды у драгрэйсінгу праводзяць толькі на сухім пакрыцці.

Кіроўцы на самых магутных і хуткіх аўтамабілях з Беларусі і суседніх краінаў выйшлі на старт, каб вызначыць наймацнейшага. Спаборніцтвы прайшлі ў аматарскіх і прафесійных класах з падзелам на прывады (пярэдні, задні, поўны). Некаторыя з 60 удзельнікаў выступілі ў некалькіх класах спаборніцтваў.

Найлепшы час паказаў пілот каманды «FXOpen» Сяргей Сак: выступаючы на аўтамабілі «Nissan GTR», ён стаў пераможцам адразу ў двух класах: «AWD Pro» і «AWD Street».

У класе заднепрывадных аўтамабіляў сярод прафесіяналаў («RWD Pro») не было роўных масквічу Максіму Рэдкалессі на «Toyota MR2». Іншы рэйсэр з Масквы Сяргей Кузаўкін на пярэднепрывадным аўтамабілі «ВАЗ-2108» стаў першым у класе «FWD Pro».

Упершыню на драгрэйсінгу для гледачоў працавала «субару-таксі». Аматары вострых адчуванняў змаглі праехаць на гоначных аўтамабілях, за стырном якіх былі вядомыя ўдзельнікі спаборніцтваў па хуткасным манеўраванні Іван Давыдзенка і Юрый Суцэльны. Акрамя гэтага ў рамках чэмпіянату Беларусі па драгрэйсінгу прайшлі паказальныя VIP-заезды на эксклюзіўных аўтамабілях.

У гэтым сезоне чэмпіянат краіны па драгрэйсінгу складаўся з дзвюх гонак, першая з якіх прайшла ў траўні ў Бабруйску.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары