Ці прыслухаецца Галаванаў да еўрапейскіх калегаў?


11 міністраў юстыцыі краінаў Еўразвязу выслалі беларускаму міністру юстыцыі Віктару Галаванаву ліст, у якім абураюцца з пераследу адвакатаў у Беларусі – паведамляе Польскае прэсавае агенцтва (PAP).

«Мы хочам выразіць нашую глыбокую заклапочанасць з прычыны неаднаразовых выпадкаў пераследу адвакатаў у Беларусі. Асаблівую ўвагу мы надаем фактам, калі Менская калегія адвакатаў на просьбу Міністэрства юстыцыі, а таксама непасрэдна Міністэрства юстыцыі робяць захады, што маюць на мэце пазбаўленне шэрагу адвакатаў права на ажыццяўленне прафесіі ды спробы забароны на выкананне сваіх прафесійных абавязкаў у дачыненні сваіх кліентаў», – гаворыцца ў лісце, падпісаным міністрамі юстыцыі Польшчы, Вялікай Брытаніі, Балгарыі, Чэхіі, Даніі, Фінляндыі, Вугоршчыны, Галандыі, Румыніі, Славакіі ды Швецыі.

У звароце міністраў гаворыцца, што прынамсі пяць адвакатаў – Павал Сапелка, Уладзімір Тоўсцік, Тамара Гараева, Таццяна Агеева і Алег Агееў – былі пазбаўленыя права на ажыццяўленне прафесіі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары