Кошты на паліва павысіліся ў шосты раз за год


У сярэднім на 3% канцэрн “Беланфтахім” падвысіў каошты на паліва на беларускіх запраўках.

Паводле прэс-службы канцэрну, кошт бензіну “Нармаль-80” складае 4 240 руб. (быў 4 120; рост на 2,9%), Аі-92 – 4 460 (4 330; + 3,0 %), Аі-95 – 4 800 (4 650; +3,2%), дызельнага паліва – 4 720 (4 580; +3,1%).

“Перагляд коштаў на нафтапрадукты зроблены ў мэтах паэтапнага ураўнівання коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу” – гаворыцца ў паведамленні канцэрну. Пры гэтым “Белнафтахім” падкрэслівае, што цяперашнія кошты на бензін Аі-92 ды Аі-95 на 3% меншыя, чым у Расеі.

Сёлета цэны на паліва павышаліся 3 сакавіка (у сярэднім на 5 %), 31 сакавіка (на 10 %), 24 траўня (на 20 %), 7 чэрвеня (на 30 %) і 21 ліпеня (на 3%). 9 чэрвеня на патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала наступным днём пасля масавай акцыі менскіх аўтамабілістаў “Стоп бензін”, цэны знізіліся на 13–22 %.

belsat.eu

Стужка навінаў