Урад Беларусі загадаў спраўдзіць, адкуль грошы ў беспрацоўных


У 2011 г. пройдзе пробнае абследаванне хатніх гаспадарак тых, хто афіцыйна не працуе.

А ўжо з 2012 г. рэйды будуць адбывацца рэгулярна. Рашэнне выбарачна абследаваць хатнія гаспадаркі ўрад прыняў 1 лістапада. Мэта – атрымаць пра гэтую групу насельніцтва наступную інфармацыю: пол, узрост, адукацыя, месца жыхарства, крыніцы фармавання сямейнага бюджэту, спробы знайсці працу або атрымаць спецыяльнасць, выезды па заробак за мяжу.

Пра гэта агенцтву БелТА распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці ды народанасельніцтва Міністэрства працы ды сацыяльнай абароны Мікалай Коханаў.

Дзякуючы абследаванню ўрад хоча атрымаць інфармацыю пра стан фактычнага беспрацоўя, у тым ліку пра грамадзянаў, якія афіцыйна не стаяць на ўліку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары