Актывісткі «Femen» залезлі на аўтазак


https://youtu.be/56_DxT-iDRg
Удзельніцы акцыі традыцыйна былі топлес.

У Кіеве працягваецца суд над экс-прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай. Ля будынку суда адбываюцца мітынгі пратэсту ды салідарнасці з палітыкам. Да іх далучыліся і актывісткі руху «Femen», якія нечакана забраліся на аўтазак і там распрануліся. Пры гэтым яны скандавалі «Вільна касса!» («Вольная каса!»). Праз некалькі хвілінаў міліцыянты сілаю сцягнулі іх уніз і пасадзілі ў аўтазак.

«Мы за тое, каб сапраўдныя бандыты былі за кратамі. І гаворка ідзе не пра Цімашэнку ці Луцэнку, а пра Януковіча і ўсю ягоную каманду. Мы хочам, каб Партыя рэгіёнаў, нашая ўлада не забывалася, што калі саджаюць апазіцыю, саджайце і сваіх. Гэтыя аўтазакі былі сёння зарэзерваваныя для Партыі рэгіёнаў», – заявіла журналістам адна з прадстаўніц руху «Femen».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары