Дэпутатам нагадалі пра іхныя абавязкі


Магілёўскія актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” расклеілі па горадзе напаміны пра дэпутацкія абавязкі.

“У законе аб статусе дэпутата пазначана, што ён нясе адказнасць перад выбарнікамі ды мусіць рабіць справаздачу сваім дзеянням. Аднак у нас усё больш атрымліваецца, што дэпутаты рэпрэзентуюць інтарэсы не народу, а ўлады”, – гаворыць актывістка “Нашага дому” Крысціна Шацікава. Яна паведаміла “Белату”, што напаміны пра дэпутацкія абавязкі будуць рэгулярна з’яўляцца на тэрыторыі акругаў тых народных абраннікаў, што “забыліся” на свае перадвыбарчыя абяцанні ці не выконваюць дэпутацкіх абавязкаў.

Крысціна Шацікава адзначыла, што акцыя прайшла ў межах бестэрміновай кампаніі “Дэпутатаў да адказу!”, якая стартавала сёлета напачатку красавіка. Мэта ініцыятывы – не толькі прымусіць дэпутатаў выконваць ускладзеныя на іх законам абавязкі, але і нагадаць звычайным беларусам пра іхнае канстытуцыйнае права ўдзельнічаць у развязанні дзяржаўных справаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары