Акцыя пратэсту ў Маскве: дзясяткі затрыманых (Відэа)


Расейская апазіцыя зладзіла сядзячую акцыю пратэсту супраць парушэння права на мірныя сходы, а таксама фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Маскоўская паліцыя арыштавала каля 60 дэманстрантаў.

“Мы прыйшлі сюды, каб заклікаць усіх грамадзянаў Расеі да байкоту выбараў у снежні 2011 года. І цяпер кожнага 31-га дня месяца мы будзем выходзіць – найперш за байкот выбраў. Мы лічым, што браць удзелу ў фіктыўных, ганебных выбарах, не трэба”, – заявіў журналістам падчас акцыі апазіцыйны лідар Сяргей Удальцоў.

Паліцыянту штурхалі ўдзельнікаў сядзячага пратэсту, а неўзабаве і затрымалі частку з іх. Сяргей Удальцоў ды яшчэ каля 40 удзельнікаў акцыі былі арыштаваныя, калі спрабавалі прайсціся вуліцамі Масквы.

belsat.eu

Стужка навінаў