Зноўку ў лідарах


Беларусь заняла першае месца сярод краінаў былога СССР паводле тэмпаў росту афіцыйнага курсу долара ЗША ў адносінах да нацыянальнай валюты за студзень–ліпень 2011 г. Пра гэта сведчыць аналіз курсаў на 31 снежня 2010 г. і 31 ліпеня 2011 г.

У пяцёрку краінаў, дзе долар падаражэў, увайшлі Беларусь з ростам курсу на 65,27 % (з 3000 да 4958 руб.), Таджыкістан з ростам на 7,02 % (з 4,4031 да 4,7121 самані), Узбекістан з ростам на 5,18 % (з 1640 да 1724,94 сума), Украіна з ростам на 0,12 % (з 7,9617 да 7,9712 грыўні) і Арменія з ростам на 0,01 % (з 363,44 да 363,48 драма).

У Туркменістане курс долара не змяніўся (2,85 маната).

Амерыканская валюта патаннела ў Казахстане (на 0,92 %), Азербайджане (на 1,42 %), Кыргызстане (на 5,32 %), Малдове (на 6,17 %), Эстоніі (на 6,29 %), Грузіі (на 6,65 %), Літве (на 7,84 %), Латвіі (на 8,41 %) і Расеі (на 9,18 %).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, курс долара павялічыўся з пачатку года на 1,96 %.

У 2010 г. Беларусь заняла сёмае месца сярод краінаў былога СССР паводле тэмпаў росту афіцыйнага курсу долара ЗША ў адносінах да нацыянальнай валюты (на 4,79 %), у 2009 г. – першае (на 30,14 %), у 2008 г. – дзявятае (на 2,33 %).

belsat.eu

Стужка навінаў