Аляксандры Клімовіч прысудзілі 11 дзён арышту


Працаўніцу “Белсату” затрымалі ўчора падчас “маўклівай акцыі пратэсту”. Сёння суддзя Валер Есьман вынес рашэнне пакараць Аляксандру Клімовіч 11 соднямі адміністрацыйнага арышту.

“Мы пратэстуем супраць затрымання ўдзельнікаў маўклівых пратэстаў, сярод якіх была і нашая працаўніца Аляксандра Клімовіч, якую зняволілі на 11 дзён, – гаворыць прэс-сакратар “Белсату” Сяргей Пялеса. – Патрабуем ад уладаў вызвалення затрыманых, а таксама неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў”.

Аляксандру затрымлівалі двое міліцыянтаў у цывільным ля кінатэатру “Перамога”, дзе яна была разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі. Усяго ж 20 ліпеня арыштавалі не менш як 30 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў