Цах'ягійн Элбэгдорж. Салідарныя з палітвязнямі


Цах’ягійн Элбэгдорж, прэзідэнт Манголіі: «Беларусам я хачу сказаць наступнае: несправядліва, што адзін з кандыдатаў на прэзідэнта цяпер займае прэзідэнцкае крэсла, а іншыя ўтрымліваюцца ў турме. Гэта несправядліва, я гэтага не разумею. Навошта баяцца гэтых людзей? Я – прэзідэнт сваёй краіны, для мяне вялікая радасць служыць краіне, калі я свабодна абраны сваім народам. Мае апаненты займаюцца сваёй дзейнасцю, яны жывуць. Яны свабодныя і выказваюць свае погляды. Гэта нармальна».

У межах спецыяльнай акцыі тэлеканалу “Белсат” больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21:25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы эфіру і раніцаю а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

Больш відэа – тут.

belsat.eu

Стужка навінаў