Белстат: У некалькіх галінах прамысловасці - спад


Паводле Белстата, адбылося падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў (на 0,2%), хімічнай вытворчасці (на 0,9%), вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады (на 1,2%).
Тым часам у астатніх відах эканамічнай дзейнасці ў прамысловасці адзначаўся рост: здабычы карысных выкапняў, акрамя паліўна-энергетычных (на 11,5%), вытворчасці харчовых прадуктаў (на 7,6%), тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (на 5,5%), вытворчасці скуры і абутку (на 7,7%), апрацоўцы драўніны і вытворчасці вырабаў з дрэва (на 12,9%), цэлюлозна-папяровай вытворчасці і выдавецкай дзейнасці (на 7,3%), вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў (на 21%), фармацэўтычнай прамысловасці (на 17,8%), вытворчасці гумовых і пластмасавых вырабаў (на 17,1%), металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў (на 15,2%) і інш.
У цэлым па прамысловасці за студзень—чэрвень 2011 года аб’ём вытворчасці вырас на 11,5% у параўнанні са студзенем—чэрвенем 2010 года і склаў 116 трлн. 686,7 млрд. рублёў у бягучых цэнах.
belsat.eu
Стужка навінаў