Алег Манаеў: Апазіцыя не робіць таго, што трэба


https://youtu.be/UbDic6zrBX0
“Яны не робяць неабходнага. Не карэктуюць праграмаў, не звяртаюцца на той мове, якой чакае большасць электарату, у тым ліку і не задаволеныя сучаснай сітуацыяй. Таму меркаваць, што цяпер пабягуць гэтыя лідары і прызнаюць, што ўсё рабілі не так, давайце зараз усё перапішам, – не трэба”, – мяркуе сацыёлаг Алег Манаеў.

Ён дадае: “Я не выключаю, што такія падзеі, як падзенне рэйтынгу, напрыклад, могуць патэнцыйна прывесці да сур’ёзнай дэстабілізацыі. Але калі гэта і адбудзецца, то, найхутчэй, у стыхійных формах. Тыя юнакі ды дзяўчаты, што ўдзельнічаюць у маўклівых акцыях пратэсту, не будуць гуляць у гэтую гульню! Тады сапраўды выйдзе электарат, як гэта было на пачатку красавіка 1991-га, але ў якіх формах яны гэтага будуць патрабаваць, на якіх плошчах, а галоўнае – што ў выніку будзе, і ці будзе лепш, пабачым”.

Манаеў згадаў, што рэйтынг прэзідэнта падаў і раней, але выйсце знайшлося. “Увесну 2002–2003 гг. рэйтынг падаў да 30 % і нават да 26 %, і многія рабілі выснову: каляровая рэвалюцыя. Але нічога не адбылося. Самы важны фактар, які тады дазволіў гэтую сітуацыю змяніць і нарошчваць дабрабыт людзей, – гэта супраца з Расеяй, якая давала танную, за адмысловыя кошты, энергію, быў адкрыты рынак для беларускай прадукцыі ды іншае”, – падкрэслівае сацыёлаг.

Сур’ёзных крокаў з боку апазіцыі Манаеў не чакае. “Ні датычна вялікіх кампаніяў, кшталту прэзідэнцкай, ні нечаканасцяў, якія цяпер назіраем у эканоміцы, ні геапалітычных “разборак” вакол Беларусі. Бо гэта тыя самыя людзі, якія былі ў сярэдзіне 1990-х, на пачатку 2000-х і сёння. За сямнаццаць гадоў нічога не змянілася”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары