У Менску ўшанавалі памяць Янкі Купалы


На Вайсковых могілках Менску адбыліся «Жальбіны» – мітынг, прысвечаны памяці Янкі Купалы. Першы народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця роўна 69 гадоў таму.

Прадстаўнікі літаратурнай грамадскасці ды супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музею Янкі Купалы ўсклалі кветкі на магілу паэта. Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша прачытаў некалькі вершаў.

Вечарам у менскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі плануецца набажэнства ў памяць пра вялікага песняра.

Янка Купала (07.07.1882 –28.06.1942) – народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы.

belsat.eu

Стужка навінаў