Асуджаным удзельнікам акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” збіраюць грошы на аплату штрафаў.
Учора, 23 чэрвеня, студэнт журфаку Яўген праз сетку “ВКонтакте” арганізаваў збор сродкаў для аштрафаванага аднакурсніка Максіма Чарняўскага – у холе на першым паверсе корпусу навучальнай установы. “У нас пакуль атрымалася за паўгадзіны сядзення тут, сярод студэнтаў, 550 000. Ну гэта, у прынцыпе, палова штрафу”, – кажа хлопец.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, 23 чэрвеня суды Менску за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту, якая прайшла 22 чэрвеня, аштрафавалі 24 чалавек – штрафы склалі ад 2 да 30 базавых велічыняў (ад Br 70 000 да 1 000 050). Інфармацыі пра яшчэ чатырох чалавек праваабаронцы пакуль не маюць.
belsat.eu