Някляева узнагародзілі прэміяй Быкава


Ушаноўванне адбылося на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці і прымеркавана да чарговай гадавіны з дня нараджэння пісьменніка (19 чэрвеня).

Прэмію імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” у 2008 г. заснаваў лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Сёлета яе атрымаў экс-кандыдат напрэзідэнцтва, лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” паэт Уладзімір Някляеў.

Новага ўладальніка прэміі паводле традыцыі выбралі лаўрэаты мінулых гадоў. Раней ёю ўзнагародзілі літаратараў Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Арлова, Паўла Севярынца, мастака АлесьяПушкіна, краязнаўцу Аду Райчонак. Лаўрэатам уручаюць бронзавыя статуэткі “За свабоду думкі” аўтарства скульптара Віктара Копача і дыпломы.

Тэлеканал “Белсат” адмыслова для падзеі падрыхтаваў дыск з серыі “Волаты беларускай літаратуры” з двума дакументальнымі фільмамі пра Васіля Быкава (“Я раскажу вам пра вайну” Сяргея Ісакава) і (“Васіль Быкаў. Апошнія дні” Галіны Навумчык). На імпрэзе адбыўся прагляд фільмаў, а удзельнікам віктарыны, прысвечанай Васілю Быкаву, раздалі 100 дыскаў.

Серыю “Волаты беларускай літаратуры” працягнуць фільмы пра Ларысу Геніюш, Рыгора Барадуліна, Анатоля Сыса. Усе яны на працягу некалькіх тыдняў будуць даступныя на нашым сайце.

19 чэрвеня, у сувязі з 87-й гадавінай з дня нараджэння сусветна вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” правялі ў Менску сімвалічную акцыю па перайменаванні вуліцы Ульянаўскай у вуліцу Быкава.

belsat.eu
https://youtu.be/6dE6QhMZbqo

Глядзі таксама
Каментары