Рымашэўскага выклікаюць на дактыласкапію і ў падатковую інспекцыю


Прэтэндэнт на прэзідэнцтва ад БХД мусіць здаць адбіткі пальцаў і прынесці дэкларацыю аб прыбытках за апошнія 8 гадоў.

Калі Рымашэўскі тэрмінова не з’явіцца на дактыласкапію, службоўцы Фрунзенскага РУУСу сталіцы пагражаюць прымусова прывезці яго ў аддзяленне.

Тым часам падатковыя інспектары Фрунзенскага раёну выклікаюць лідара БХД ужо трэці раз за некалькі апошніх месяцаў. Першы раз іх цікавіла, за якія грошы некалькі гадоў таму ён набыў аўтамабіль. Другі раз паведамілі, што спраўдзяць прыбыткі ягоныя і сваякоў.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы лідара БХД Павал Севярынец незвычайную ўвагу з боку міліцыі ды падаткавікоў тлумачыць намерам Рымашэўскага балатавацца на пасаду прэзідэнта.
Ён таксама не выключае, што праз лідара БХД улады імкнуцца націснуць на Хрысціянскую дзелавую ініцыятыву, дзе спадар Віталь займае пасаду намесніка старшыні.

Сам Рымашэўскі перакананы, што ўлады наўмысна ствараюць перашкоды падчас выбарчай кампаніі, калі важная кожная хвіліна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары