Расея аднавіла аб’ёмы экспарту электраэнергіі ў Беларусь


Выплаціць доўг за расейскую электрычнасць Беларусь мусіць да 5 ліпеня. У сваю чаргу расійскі экспарцёр-імпарцёр электраэнергіі “Интер РАО ЕЭС” забавязаўся ад 13 чэрвеня аднавіць экспарт электраэнергіі ў Беларусь у поўным аб’ёме, паведаміла памочнік міністра энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.

“Такім чынам, доля расейскай электраэнергіі ад 13 чэрвеня паднялася з 7 % да ранейшых 12 % у балансе дзённага энергаспажывання краіны”, – удакладнілі ў канцэрне “Белэнерга”.

На такім узроўні экспарт энергіі заставаўся да 9 чэрвеня, калі кампанія “Интер РАО” знізіла пастаўкі ў Беларусь з прычыны запазычанасці беларускага боку на 1,5 мільярда расейскіх рублёў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары