Ад 7 чэрвеня бензін даражэе на 30 %


Апоўначы 7 чэрвеня павысіліся кошты на прадукцыю канцэрну “Белнафтахім”. Адпаведны загад атрымалі ўвечары 6 чэрвеня аператары сетак бензастанцыяў.

Ад 00:00 кошт дызельнага паліва складае 5100 руб. за літр (рост кошту на 30,8 %), бензіну А92 – 5100 руб. за літр (на 29,1 %), А95 – 5800 руб. за літр (на 33,3 %), А80 – 4950 руб. за літр (на 28,6 %).

Гэта ўжо чацвёртае павышэнне коштаў сёлета і другое за апошнія два тыдні: ад 24 траўня раздробныя кошты на нафтапрадукты выраслі на 16–24 %.

Павышэнне коштаў на паліва прадугледжвае “План дзеянняў Ураду РБ дзеля забеспячэння збалансаванага развіцця эканомікі ва ўмовах змены афіцыйнага курсу беларускага рубля”, які быў зацверджаны Пастановаю № 662 ад 25 траўня і апублікаваны два дні таму.

belsat.eu

Стужка навінаў