Прэзентацыя праекту «Скрып&Ка» адбылася ў Менску


Эксперыментальны творчы праект «Скрып&Ка. Варыяцыі на зададзеную тэму» быў прэзентаваны ў менскім музеі-майстэрні Заіра Азгура. Перад наведнікамі выступілі музыкі розных узростаў і кірункаў. Яны прэзентавалі публіцы і адзін аднаму свой погляд на класічныя творы.

«Мы ў захапленні ад самога працэсу імправізацыі, творчага пераасэнсавання ды інтэрпрэтацыі класічнай спадчыны. Я мяркую, за такімі праектамі будучыня», – кажа дырэктарка музею-майстэрні Аксана Багданава.

Для выхаванак Мачулішчанскай школы мастацтваў Марыі Арцюнавай, Дар’і Коўшык і Марыі Тапяро ўдзел у праекце – гэта яшчэ і магчымасць паспрабаваць свае сілы на публіцы, даведацца, што такое сцэна. Акрамя таго, супольная праца дапамагла настаўнікам музыкі наладзіць якасна новыя адносіны са сваімі вучнямі.

belsat.eu

Стужка навінаў