Анатоль Лябедзька ў “Гарачым каментары”


https://youtu.be/LTuF40Af87s
Урад Беларусі звярнуўся ў Міжнародны валютны фонд з просьбай аб крэдыце памерам ад 3,5 да 8 млрд долараў. Хоць яшчэ паўгода таму Аляксандр Лукашэнка выключаў такую магчымасць. Таксама, як і ігнараваў парады апазіцыйных экспертаў. Аднак учора прэм’ер Міхаіл Мясніковіч прапанаваў ганароваму старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіславу Багданкевічу супрацу з урадам у справе выхаду з крызісу.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі называе такі крок “падваеннем улады”. “Ноччу яны гатовыя супрацоўнічаць з “белымі”, а ўдзень з “чырвонымі”. Усё гэта толькі падкрэслівае моцны крызіс, з якім сутыкнуліся ўлады”, – кажа спадар Лябедзька.

Палітык лічыць, што калі ўлады насамрэч зацікаўленыя ў антыкрызіснай праграме АГП, то гэта трэба прызнаць на справе і даць паўнамоцтвы людзям, якія здольныя яе рэалізаваць. Тады Станіслаў Багданкевіч і іншыя эканамісты ахвотна далучацца. Але нават наяўную спробу можна лічыць пачаткам дыялогу з апазіцыяй. Бо цяпер грошы проста неабходныя, і крыніцы іх атрымання сталіся рэччу другаснаю.

Анатоль Лябедзька не выключае магчымасці атрымання крэдыту ад МВФ: “Але толькі ў тым выпадку, калі будуць вызваленыя палітычныя апаненты, калі гэтыя грошы пойдуць не на праяданне, а на канкрэтныя рэформы. У любым выпадку, гэта не пытанне аднаго-двух тыдняў”, – упэўнены старшыня АГП.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары