Максім Мірны шкадуе, што ў 2020 годзе быў супраць катаванняў


Вядомы беларускі тэнісіст, алімпійскі чэмпіён 2012 году Максім Мірны адмовіўся ад сваёй заявы ў жніўні 2020 году, калі асудзіў гвалт на мірнымі дэманстрантамі. Ягоныя словы апублікавала ў сваім Instagram-акаўнце федэрацыя тэніса Беларусі.

У жніўні 2020 года Мірны напісаў у сацсетках:

«Мы беларусы – мірныя людзі! Стоп гвалт!!! Я заклікаю міжнародную супольнасць дапамагчы спыніць гвалт у Беларусі! Народ Беларусі – мірныя грамадзяне, якія проста не хочуць судовых пераследаў і хочуць права галасаваць на справядлівых выбарах».

Пазней допіс быў выдалены з ягонай старонкі, а сам тэнісіст некалькі гадоў не рабіў публічных заяваў і не прыязджаў у Беларусь.

Цяпер Мірны вярнуўся ў краіну і заявіў, што шкадуе аб тым, якую пазіцыю заняў у 2020 годзе. Тэнісіст спаслаўся на тое, што падчас пандэміі ў яго памерлі двое чальцоў сям’і – сястра бацькі і сястра маці. Гэтую трагедыю ён цяжка перажываў, а потым «здарыліся нашыя выбары 2020 году».

«Я не справіўся. Я жывы чалавек. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі. Я шкадаваў пра свой эмацыйны выступ. А сёння, вярнуўшыся ў маю звыклую Беларусь, я адчуваю сябе спакайней і больш упэўнена».

Мірны пахваліў «міралюбівую» палітыку беларускай дзяржавы (нагадаем, у 2022 годзе з Беларусі па Украіне была запушчана мінімум 721 ракета). Спартовец адзначыў, што баіцца вайны, а калі пару дзён таму прыляцеў у Беларусь, то ўбачыў «наша прыгожае блакітнае неба». «Я рады, што ў нас сёння ёсць магчымасць засыпаць і прачынацца, планаваць заўтрашні дзень», – распавёў ён.

«Я хачу пажадаць нам усім удачы, цярпення і сіл. Тых маральных сілаў, якіх не хапіла мне, і несумненна сёння я больш цвяроза магу глядзець на сітуацыю і меркаваць аб сітуацыі, якая ствараецца ў нашай краіне, чым чым гэта было некалькі гадоў таму», – падкрэсліў ён.

Аналітыка
«Ляскалі затворамі, пагражалі расстраляць». Камітэт расследавання катаванняў прэзентаваў даклад пра жахі ў Савецкім РУУС Менску
2023.06.20 19:32

Таксама Мірны назваў «дурнымі» тыя абмежаванні, якія былі ўведзены супраць беларускага спорту праз палітыку Аляксандра Лукашэнкі, аднак выказаў упэўненасць, што ў краіне ёсць усе ўмовы для развіцця спорту.

Агляд
Звыш 136 тысяч беларусаў пацярпелі ад рэпрэсіяў з траўня-2020. Даследаванне «Justice Hub»
2023.07.27 16:28

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў