Каталікі святкуюць Вялікдзень. Паглядзелі, як адзначаюць свята ў Вільні


Сёлета 31 сакавіка каталікі па ўсім свеце святкуюць Вялікдзень – дзень Уваскрашэння Сына Божага Ісуса Хрыста. Глядзіце ў нашым фотарэпартажы, як адно з галоўных хрысціянскіх святаў адзначалі ў Вільні.

Велікодная імша ў катэдральным саборы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава (Švento Stanislovo ir Švento Vladislovo arkikatedra bazilika) ў Вільні, Літва. 31 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат

Самы пазнавальны сімвал Вялікадня, які прысутнічае, напэўна, ува ўсіх хрысціянскіх культурах, – яйка як знак новага жыцця. Але адначасова ў кожнай краіне ёсць свае ўнікальныя традыцыі.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Літва – пераважна каталіцкая краіна. Паводле перапісу 2021 года, каталікі тут складаюць 74,19 % насельніцтва. Літоўскія велікодныя традыцыі з аднаго боку моцна падобныя да таго, як святкуюць каталікі ў іншых краінах свету, а з іншага – маюць у сабе шмат незвычайнага і самабытнага.

Агляд
Павешанне селядца, катанне яек на могілках, сапраўднае ўкрыжаванне: Вялікдзень у розных краінах
2024.03.31 06:00

belsat.eu

Стужка навінаў