Новая паштоўка дзеля падтрымання палітвязняў


Аляксей Кортнеў, лідар гурта “Несчастный случай”, падпісаў паштоўку беларускім палітзняволеным.

“Я хачу сказаць, што я і мае калегі падтрымліваем гэтых людзей, што трапілі ў няволю, ведаем, што з імі адбываецца, і дакладна не выйдзе гэта захоўваць у таямніцы, – заявіў у відэазвароце музыка і актор. – Давайце папросту падзелімся гэтымі ведамі ды словамі ў абарону і падтрыманне тых, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсіяў”.

Раней паштоўкі салідарнасці для беларускіх палітвязняў падпісалі Юрый Шаўчук, Міхаіл Шац, Арцемій Троіцкі, Леанід Парфёнаў і Антон Носік.

Кампанію салідарнасці з вязнямі, асуджанымі за ўдзел у Плошчы, зарганізавалі стваральнікі сайту pashtouka.org, на якім кожны ахвочы можа напісаць пасланне асабіста аднаму з палітзняволеных.

belsat.eu

Стужка навінаў