У менскіх Брылевічах на месцы паркінгу-даўгабуду з’явіцца жылы дом


На Каралінскай вуліцы пачалі дэмантаваць недабудаваны паркінг. Аб’ект заставаўся закінуты восем гадоў. На гэтым месцы з’явіцца 23-павярховы дом, піша «Минск-Новости».

На месцы недабудаванага паркінгу ў Брылевічах з’явіцца 23-павярховы дом.
Фота: «Минск-Новости»

У Менску нарэшце знайшлі развязанне праблемы шматузроўневага паркінгу на Каралінскай вуліцы, які пачалі будаваць восем гадоў таму і закінулі. Колішні ўласнік адмовіўся ад аб’екту і аддаў яго гораду.

Паркінг пастанавілі знесці і на ягоным месцы пабудаваць 23-павярховы дом. Яго выканаюць паводле індывідуальнага праекту. Там будзе 380 кватэраў, збольшага – кампактнае жытло, у тым ліку студыі.

У адміністрацыі Маскоўскага раёну сталіцы кажуць, што пляцоўку для будаўніцтва падрыхтуюць цягам месяца.

Прыбытак ад продажу кватэраў абяцаюць перадаць дольнікам, якія інвеставалі ў будаўніцтва комплексу «Грушаўскі пасад». Гэта праект кампаніі «Жылбудкамплект», якая пабудавала два дамы з чатырох, а дырэктар Максім Волах, як заяўляюць у Следчым камітэце, скраў грошы дольнікаў і з’ехаў у Польшчу.

Hавiны
Улады вызначылі лёс двух даўгабудаў у Менску: адзін дабудуюць, другі знясуць
2023.01.30 13:44

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў