Папа Рымскі прапусціў Хрэсны ход і выклікаў перапалох сярод вернікаў


Папа Рымскі Францішак нечакана і насуперак раней зробленым заявам не прыбыў у рымскі Калізей, каб узначаліць Хрэсны ход у Страсную пятніцу 29 сакавіка. Гэтая навіна пацягнула за сабой «збянтэжанасць і турботу» сярод вернікаў, паведамілі СМІ. 

Папа Рымскі за мір у Беларусі. Фота vaticannews.va

Аб тым, што Папа застаўся ў Ватыкане, стала вядома ў апошнія хвіліны да пачатку службы. Нечаканая заява выклікала перапалох сярод тысяч вернікаў.

Яны выказалі надзею, што 87-гадовы Францішак будзе старшынстваваць на далейшых святкаваннях Страснога тыдня і Велікоднай нядзелі. Нягледзячы на гэта, у італьянскіх СМІ пішуць пра «стомленасць» Святога Айца.

«Нават бліжэй да вечара ў суботу чакалася прысутнасць Францішка, але было вядома, што рашэнне будзе прынятае ў апошнюю хвіліну. У канчатковым выніку, як і ў мінулым годзе, разважлівасць узяла верх», – пракаментавала «Corriere della Sera». У сваю чаргу, «La Repubblica» напісала аб «пагрозе здароўю» і паведаміла, што Папа Рымскі глядзеў Хрэсны ход па тэлебачанні.

Тым часам Ватыкан патлумачыў яго адсутнасць неабходнасцю «захаваць здароўе» перад суботнім велікодным чуваннем, якое павінна пачацца ўвечары 30 сакавіка ў саборы Святога Пятра. Гэта самая доўгая літургія ў годзе, «якая ўяўляе сабой сур’ёзны выклік сілам Папы, які яе ўзначальвае», – перадае Interia.pl.

Дарэчы, у 2023 годзе Францішак таксама прапусціў Хрэсны ход пасля перанесенага віруснага бранхіту.

Неафіцыйныя паведамленні, якія паступаюць з Ватыкана, сведчаць аб тым, што пантыфік, усведамляючы свой узрост і выцякаючыя з яго абмежаванні, вырашыў паберагчы свае сілы.

Раніцай у Велікодную нядзелю, 31 сакавіка, на плошчы перад Ватыканскай базілікай павінна адбыцца папская імша. Пасля гэтага, апоўдні, Францыск, як чакаецца, вымавіць велікоднае пасланне і дасць благаслаўленне Urbi et Orbi, гэта значыць гораду і свету.

Нагадаем, у канцы лістапада 2023 года стала вядома, што ў Папы Францішка знайшлі запаленне лёгкіх.

Замест традыцыйнага ўступлення перад малітвай «Ангелус», ён дазволіў падмяніць сябе святару з Ватыкану. Гэта быў першы такі выпадак. Замест гэтага Папа Францішак звязаўся з вернікамі праз сродкі масавай інфармацыі Ватыкана. Ён прызнаўся, што не можа чытаць з-за «інфекцыі ў лёгкіх».

Інтэрв’ю
Ксёндз Зміцер Прыступа: «Каля труны Хрыста стаяла варта, але Ён уваскрос. Не губляйма надзеі»
2023.04.09 12:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў