0,3 праміле – цяпер максімум


Урад Беларусі прыняў рашэнне аб зніжэнні дапушчальнага ўзроўню алкаголю ў крыві кіроўцы з 0,5 да 0,3 праміле. Аб гэтым сёння паведаміў старшы інспектар асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.

Колькасць кіроўцаў, выяўленых працаўнікамі ДАІ падчас кіравання транспартным сродкам у нецвярозым стане, сёлета набліжаецца да 18 тысячаў. Летась затрымалі 5 тысяч кіроўцаў, што селі за стырно ў нецвярозым стане паўторна цягам года. Па віне п’яных кіроўцаў на дарогах загінулі 205 чалавек.

Норма 0,3 праміле дазваляе пазбегнуць спрэчных сітуацыяў: прыняты лек, настоены на спірце, альбо выпітая бутэлька кефіру ці квасу могуць нязначна падвысіць узровень алкаголю ў крыві. Аднак прынятая норма ні ў якім разе не сведчыць аб дазволе трошкі “пацягнуць” за рулём.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары