Маўродзі: Па-мойму, я дапамог Лукашэнку атрымаць крэдыт ад Расеі



Заснавальнік «МММ» Сяргей Маўродзі гатовы дапамагчы прэзідэнту Беларусі вывесці беларускую эканоміку з крызісу. «Я прапаноўваю даць мне карт-бланш, дазволіць «МММ» працаваць на тэрыторыі Беларусі адкрыта і пры дзяржаўным падтрыманні, адчыніць пункты ва ўсіх аддзяленнях «Сбербанку», – заявіў Маўродзі.

Фінансіст сцвярджае, што мае досвед змагання з інфляцыяй і пры гэтым у нашмат большых аб’ёмах, чым тыя, што неабходныя ў Беларусі. На думку Маўродзі, кампанія «МММ» у Расеі ў 1994 г. рэальна стрымлівала інфляцыю, і таму калі ён выступае з прапановамі, да іх варта выслухоўвацца.

Заснавальнік сумна вядомай фінансавай піраміды таксама сцвердзіў, што, магчыма, ён «дапамог Лукашэнку атрымаць крэдыт ад Расеі». «Магчыма, Лукашэнка прыстрашыў расейскія ўлады, што дазволіць «МММ» на тэрыторыі Беларусі, калі не дадуць крэдыту, і гэта паслужыла пагрозаю, бо гэта пагроза больш чым рэальная», – сказаў Маўродзі.

Нагадаем, што Сяргей Маўродзі на пачатку 1990-х гг. заснаваў АТ «МММ», у выніку дзейнасці якога свае грошы страцілі ад 10 да 15 млн чалавек. У 2003 г. прадпрымальніка пакаралі пяццю гадамі зняволення за махлярства ў асабліва буйных памерах.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары