Чатыром экс-кандыдытам агучаць выракі


Сёння абвесцяць выракі экс-кандыдатам на прэзідэнта: Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Вусу. Разам з імі прысудаў чакае шэраг чальцоў іхных штабоў.

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць экс-кандыдатаў Мікалая Статкевіча 8 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Вуса – пазбавіць волі на 7 гадоў. Найбольш жорсткае пакаранне пракурор патрабуе для Аляксандра Класкоўскага – 8,5 гадоў.

Для Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова пракурор патрабуе 4 гады зняволення.

Для Уладзіміра Някляева дзяржаўны абвінаваўца патрабуе 3 гады зняволення з адтэрмінаваннем на 2 гады; для Віталя Рымашэўскага, Аляксандра Фядуты і Сяргея Вазняка – 2 гады ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады; для Андрэя Дзмітрыева – 3 гады ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады; для Насты Палажанкі – 1 год і 6 месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам 1 год.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары