Як судзілі Ліпковіча


Здымкі схаванаю камераю ў зале суда.

Вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч мае намер абскардзіць учорашні прысуд, а таксама плануе звярнуцца ў Рэспубліканскую камісію прадухілення прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці. На меркаванне блогера, раман Мікалая Чаргінца ўтрымлівае сцэны парнаграфічнага зместу, асобныя з іх ён зачытаў у зале суда.

Тым не менш суд палічыў, што Ліпковіч зняважыў Мікалая Чаргінца, спаліўшы ў Севастопальскім парку ягоную кнігу “Таямніца авальнага кабінету”. Блогера судзілі паводле арт. 9, ч. 3 Адміністратыўнага кодэксу РБ – “знявага”. “Сваё меркаванне правапарушальнік мог бы выказаць у грамадска прымальных формах, а не шляхам публічных акцыяў, што супярэчыць агульнапрынятым правілам паводзінаў людзей у грамадстве і перавышае межы суб’ектыўнай ацэнкі”, – гаворыцца ў пастанове суда Першамайскага раёну Менску. Блогера забавязалі выплаціць штраф 525 000 руб.

belsat.eu

Стужка навінаў