У Менск пачне лятаць туркменская авіякампанія «Turkmenistan Airlines». А якія авіякампаніі лётаюць цяпер?


Авіякампанія «Turkmenistan Airlines» плануе адкрыць палёты ў Менск на рэгулярнай аснове з 1 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе менскага аэрапорту.

Самалёт авіякампаніі «Turkmenistan Airlines».
Фота: aerotime.aero

Рэйсы будуць выконвацца на самалёце «Boeing 737-800» па маршруце Ашгабат – Менск – Туркменабат у суботы. Расклад рэйсаў паводле менскага часу: вылет з Ашгабату а 10:35, прылёт у Менск а 15:35. Вылет з Менску а 17:35, прылёт у Туркменабат а 22:35.

На дадатак, авіякампанія «FlyDubai» плануе аднавіць палётную праграму маршрутам Дубай – Менск – Дубай з 21 кастрычніка 2022 года. Рэйсы будуць выконвацца штодзень: вылет з Дубаю а 16:45, прылёт у Менск а 23:00. Вылет з Менску а 0:30, прылёт у Дубай а 06:25.

Аднак турэцкая авіякампанія «Turkish Airlines» працягнула адмену рэйсаў са Стамбулу ў Менск і назад да канца 2022 года – да 31 снежня ўключна.

Цяпер у Беларусь лётае няшмат авіякампаніяў. Гэта расейскія «Победа» і «Аэрофлот», «Uzbekistan Airways», «Air China». Беларуская авіякампанія «Белавія» таксама выконвае міжнародныя рэйсы.

Нагадаем, пасля прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» у Менску ў траўні 2021 года краіны ЕЗ спынілі авіязносіны з Беларуссю і ўвялі санкцыі ў дачыненні «Белавіі». Пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны сітуацыя з міжнароднымі рэйсамі ў Беларусь таксама пагоршылася.

Hавiны
Ад Грузіі да Паўднёвай Карэі: куды і за колькі цяпер можна вылецець з Менску?
2022.09.23 19:27

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў