У Жытоміры з’явілася вуліца Палка імя Кастуся Каліноўскага


Адну з вуліц украінскага гораду Жытомір назвалі ў гонар палка імя Кастуся Каліноўскага. Раней гэтая вуліца называлася Беларуская.

Полк Каліноўскага ў Жытомірскай гарадской радзе.
Фота: zt-rada.gov.ua

Рашэнне аб пераназванні прыняла гарадская рада Жытоміру. Яе кіраўнік Сяргей Сухамлін 29 чэрвеня ўручыў байцам палка Каліноўскага ў гонар пераназвання вуліцы сцяг гораду Жытоміру.

«Калі беларусы вызваляць сваю краіну ад акупацыі, гэты сцяг будзе ў беларускага гораду, які стане пабрацімам Жытоміру. Дзякую ўсім хлопцам і дзяўчатам палка Каліноўскага, якія з 2014 года абараняюць незалежнасць Украіны», – сказаў Сяргей Сухамлін.

Раней у іншых гарадах Украіны з’явіліся вуліцы ў гонар беларускіх герояў Іллі Хрэнава (Ліцвіна), Аляксея Скоблі, Міхаіла Жызнеўскага.

Hавiны
Як ва Украіне пераназываюць вуліцы ў гонар герояў-беларусаў
2023.04.26 10:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў