Еўразвязу можа спатрэбіцца больш за тры гады, каб кампенсаваць поўную адмову ад паставак газу з Расеі


Пасля поўнага спынення паставак расейскага газу Еўразвязу можа спатрэбіцца больш за тры гады, гаворыцца ў дакладзе міжнароднага агенцтва «Fitch».

Аналітыкі падкрэсліваюць, што спыненне паставак не «базавы сцэнар», а рызыка.

«Газпром Трансгаз Москва». Крыніца: Sputnik

«Рэгіён сутыкнецца са значным макраэканамічным шокам, улучаючы ў многіх выпадках адмоўны рост і больш высокую інфляцыю: энерганосьбіты, як правіла, маюць больш высокую вагу ў гарманізаваным кошыку спажывецкіх цэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, чымся ў краінах Заходняй Еўропы», – гаворыцца ў аглядзе.

Пры гэтым для розных краінаў наступствы будуць розныя. Больш за ўсё рызык праз поўнае спыненне транзіту газу з Расеі зазнаюць Славаччына, Вугоршчына і Чэхія. Адзначаюць, што гэтыя краіны найбольш залежныя ад расейскага газу і не маюць альтэрнатыўных крыніцаў паставак. Разам з тым Польшча, Літва і Румынія пры такім варыянце падзеяў пацярпяць найменш, бо гэтыя краіны могуць вырабляць частку газу самастойна і маюць альтэрнатыўныя крыніцы для яго імпарту.

Раней пра немагчымасць поўнай і хуткай адмовы ад расейскага газу гаварылі канцлер Нямеччыны Оляф Шольц і кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, а таксама ўлады Чэхіі, Вугоршчыны і Турцыі.

Аналітыка
Чым скончыцца ядравы шантаж на фоне калінінградскага крызісу?
2022.06.28 19:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў