Польшча прыпыняе дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

Фота мае ілюстратыўны характар.
Крыніца: Dowództwo Generalne

Прыпыненне дзеяння дамовы прывядзе да таго, што Польшча, як і іншыя дзяржавы, якія вырашаць гэта зрабіць, хоць і застанецца фармальна бокам пагаднення, не будзе абавязаная выконваць яго палажэнні.

Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была падпісаная ў 1990 годзе паміж краінамі Паўночнаатлантычнага альянсу і краінамі тагачаснай Варшаўскай дамовы, уключаючы Польшчу. Набыла моц 9 лістапада 1992 года. Пасля распаду СССР, падзелу Чэхаславакіі і аб’яднання Нямеччыны ўдзельнікамі Дамовы аб звычайных узброеных сілах сталі 30 дзяржаваў.

Hавiны
Літва і Польшча пашыраць супрацу ў вайсковай сферы
2024.01.21 18:12

Дамова абмяжоўвае колькасць пяці асноўных катэгорыяў звычайных узбраенняў і тэхнікі (баявых танкаў, баявых браніраваных машын, артылерыйскіх сістэмаў калібру 100 мм і вышэй, баявых самалётаў і ўдарных верталётаў) узброеных сілаў удзельнікаў пагаднення. У адпаведнасці з дакументам таксама прадугледжваецца абмен інфармацыяй і шырокая інспекцыйная дзейнасць.

У 2023 годзе з Дамовы аб звычайных узброеных сілах выйшла Расея. У сакавіку 2024 года ўдзел у Дамове прыпыніла Малдова.

Аналітыка
Вучэнні супраць вучэнняў. Што адбываецца і ці ёсць небяспека?
2024.03.14 15:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў