Памерла беларуская актывістка Лета Юстыновіч


29 сакавіка а 15-й гадзіне памерла Лета Юстыновіч – 85-гадовая беларуска, якая ўдзельнічала амаль ва ўсіх вулічных апазіцыйных акцыях у Менску, паведамляе «Наша Ніва».

Лета Юстыновіч (злева) з Нінай Багінскай на адной з акцыяў у Менску.
Фота: Наша Ніва

Лета Юстыновіч нарадзілася ў Менску ў 1939 годзе. Гадавалася без бацькі, бо ён, па прафесіі інжынер, загінуў 12 сакавіка 1940 года на савецка-фінскай вайне. Маці была настаўніцай.

Адукацыю Лета атрымлівала ў менскім Політэхнічным інстытуце. Пасля яго заканчэння паехала працаваць у сібірскі горад Брацк, але праз пяць гадоў вярнулася на радзіму.

Вядомай жанчына стала таму, што, як сама казала ў 2009 годзе, «у 1989-м, калі пачалося Адраджэнне, я кінулася ў яго з галавой. Гэтыя дваццаць гадоў ім і жыву».

Спадарыню Лету можна было бачыць практычна на ўсіх апазіцыйных акцыях, якія адбываліся ў Менску – і на буйных, і на дробных, часта – разам з Нінай Багінскай. Лета Юстыновіч стала сапраўдным сімвалам і ўвасабленнем беларускага нацыянальнага і дэмакратычнага руху.

Hавiны
У Беларусі памёр актывіст Уладзімір Сяргееў
2024.03.26 20:46

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў