Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд у «справе «Вясны»


Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на рашэнне суда Ленінскага раёну Менску, паводле якога тром палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» прызначылі ад 7 да 10 гадоў калоніі. Пра гэта распавёў у сваім лісце на волю Валянцін Стэфановіч, паведамляе spring96.org.

«Думаю, што ім не спадабаліся нашы тэрміны, лічаць іх занадта мяккімі», – піша Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла заснавальніку праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму 10 гадоў калоніі, намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу 9 гадоў калоніі, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту Уладзіміру Лабковічу 7 гадоў калоніі, праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву 8 гадоў калоніі завочна.

Аднак дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Кароль падчас судовага працэсу запытваў для праваабаронцаў большыя тэрміны зняволення і буйнейшыя штрафы. Пракурор хацеў, каб Бяляцкаму прысудзілі 12 гадоў калоніі, Стэфановічу – 11 гадоў, Лабковічу – 9 гадоў.

Дата разгляду апеляцыйнага пратэсту пакуль невядомая.

Hавiны
Апошняе слова Бяляцкага: заклікаў спыніць грамадзянскую вайну ў Беларусі
2023.02.13 20:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў