Сяргей Чалы: Нацбанк страціў кантроль над сітуацыяй


На міжбанкаўскім валютным рынку курс долара дасягнуў Br 7250, курс еўра — болей за Br 10 000.

Вынікам новага вітка дэвальвацыі стала падвышэнне абменнага курсу валюты для насельніцтва. Пасля абеду 16 траўня долар перайшоў рэкамендаваную Нацбанкам мяжу Br 4000. Цяпер яго курс у абменных пунктах складае Br 4500, еўра, адпаведна падрос да Br 6350.

Дзелавая супольнасць чакала, што сітуацыя на валютным рынку выправіцца з прыходам на працу старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча, але, як відаць, спадзяванні не спраўдзіліся.

“Відавочна, што Нацбанк страціў кантроль над сітуацыяй, спіраль “дэвальвацыя – інфляцыя” пачала раскручвацца, прыспешваючы адна адну”, – зазначае эканаміст Сяргей Чалы.

Эканаміст нагадвае, што раней курс змяняўся на сотню рублёў за дзень, цяпер лік ідзе на тысячы. “Мы бяздарна змарнавалі рэсурсы, якія маглі зрабіць сітуацыю кіраванаю. Засталося толькі ўтрымліваць курс адміністратыўнымі захадамі”, – зазначае эканаміст.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары