Расейцы пра адносіны з Беларуссю: трэба сябраваць, нягледзячы на палітычныя спрэчкі


Карэспандэнты “Белсату” распыталі мінакоў на вуліцах Масквы аб тым, як расейцы ставяцца да беларусаў ды якімі бачаць далейшыя стасункі паміж краінамі.

Большасць апытаных мінакоў лічаць, што беларусы ды расейцы мусяць сябраваць, нягледзячы на палітычныя канфлікты на найвышэйшым узроўні. “Зменіцца ў вас урад, як гэта было ва Украіне, абірайце свайго прэзідэнта, вартага вашага народу”, – дадала адна з рэспандэнтак.

“Адносіны у мяне да Беларусі самыя добрыя, – кажа адна з жыхарак Масквы. – Нам трэба сябраваць, і нічога страшнага не будзе, калі мы штосьці там і дамо ім: нафту ці яшчэ што. За добрае сяброўства трэба чымсьці і ахвяраваць”.

Паводле сацыялагічнага даследавання расейскага фонду “Грамадскае меркаванне”, 47% апытаных лічаць, што цяпер адносіны паміж Расеяй ды Беларуссю кепскія, і 16% лічаць, што добрыя. У адказ на пытанне, чаму стасункі паміж краінамі пагаршаюцца, большасць апытаных адказалі, што ў гэтым “вінаваты Лукашэнка, ягоная нервовая палітыка ў дачыненні Расеі, правакаванне антырасейскіх настрояў”.

belsat.eu

Стужка навінаў