Сёння тут пройдзе пахаванне 13 загінулых. Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на сваю крыніцу.
Цырымоніі развітання пройдуць у розных месцах і цэрквах. Ахвяраў пажару пахаваюць на чатырох могілках Кемерава. На сёння апазнаныя 27 асобаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, колькасць пацярпелых пры пажары ў Кемераўскай гандлёвым цэнтры ўзрасла да 76 чалавек, у іх ліку – 27 дзяцей. Тым часам у сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя, што ўлады хаваюць сапраўдныя лічбы ахвяраў пажару і насамрэч загінулі некалькі сотняў чалавек.
Пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» ў Кемерава 25 сакавіка. Узгаранне тушылі амаль содні. 27 сакавіка Міністэрства па надзвычайных справах абвесціла, што пошукава-ратавальная аперацыя скончаная. 28 сакавіка абвесцілі днём агульнанацыянальнай жалобы.
З нагоды жалобы ў Расеі Беларусь прыспускае дзяржаўныя сцягі ды адмяняе забаўляльныя тэлепраграмы.
ДР belsat.eu