У большасці рэгіёнаў Беларусі дзеіць забаронена на наведванне лясоў


Міністэрства лясной гаспадаркі ўвяло забарону і абмежаванне на наведванне лясоў ува ўсіх раёнах Беларусі. Абмежаванні дзеюць у асноўным у заходняй частцы краіны – у 40 раёнах Беларусі, забаронена наведваць лясы ў 78 з 118 раёнаў.

Забарона і абмежаванні на наведванне лясоў. Здымак з экрана: mlh.by

У Менскай вобласці, акрамя Слуцкага і Мядзельскага раёнаў, якія пад абмежаваннямі, лес наведваць забаронена.

У Гомельскай вобласці лес забаронена наведваць на ўсёй тэрыторыі. Таксама забаронена наведваць лес у Магілёўскай вобласці, за выключэннем Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў, дзе ўведзеныя абмежаванні.

У Віцебскай вобласці абмежаванае наведванне лесу ў Пастаўскім, Браслаўскім, Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах. На астатняй тэрыторыі лес наведваць забаронена. У Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцях уведзеныя абмежаванні, акрамя Драгічынскага раёну ў Берасцейскай вобласці: там увялі забарону на наведванне.

Нагадаем: забарона на наведванне лясоў азначае, што лясы нельга наведваць катэгарычна – у тым ліку для шпацыраў, адпачынку на прыродзе ды іншага. Таксама забараняецца ўезд транспарту, за выключэннем транспарту лесагаспадарчай установы, а таксама органаў, якія ажыццяўляюць кантроль.

Пры ўвядзенні абмежаванняў у лес хадзіць можна – на шпацыр ці збор грыбоў і ягадаў, але ездзіць, распальваць агонь катэгарычна забаронена. Таксама забараняецца ладзіць масавыя імпрэзы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў