Эрдаган: «Мы спадзяемся, што мір – побач»


Турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў прагноз адносна заканчэння вайны ва Украіне. Палітык спадзяецца, што вайна Расеі супраць Украіны хутка завершыцца. Такую заяву ён зрабіў, каментуючы перамовы генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша з прэзідэнтамі Украіны і Расейскай Федэрацыі для выдання haberglobal.com.

Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Масква, Расея. 4 сакавіка 2020 года.
Фота: kremlin.ru

«Мы спадзяемся, што мір недалёка. Пасля сваіх сустрэч ва Украіне і Расеі спадар Гутэрыш патэлефанаваў мне і паведаміў, што перамовы прайшлі пазітыўна», – адзначыў Эрдаган.

Перад працоўным візітам ва Украіну і Расею Гутэрыш правёў кансультацыі з прэзідэнтам Турцыі.

Нагадаем, што 26-га красавіка Гутэрыш правёў сустрэчу з Пуціным у Маскве. Па заканчэнні сустрэчы ён заявіў, быццам Масква пагадзілася на эвакуацыю людзей з «Азоўсталі».

27-га красавіка генсек ААН наведаў Кіеў, дзе правёў перамовы з Уладзімірам Зяленскім.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў