«Да чагосьці рыхтуюцца». Гамяльчук распавёў пра змены на аэрадроме ў Зябраўцы і вакол яго


Жыхар адной з вёсак Гомельскага раёну, размешчанай каля старога аэрадрому ў Зябраўцы, дзе зараз размяшчаецца расейская ваенная база, распавёў выданню «Флагшток» пра змены, звязаныя з функцыянаваннем базы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аэрадром «Зябраўка». Крыніца: ukranews.com

Паводле вяскоўца, з аэрадрому выгналі ўсіх беларускіх жаўнераў, «іх перасоўванні вакол аэрадрому ў апошні час амаль не відаць».

«Цяпер там увялі нешта накшталт рэжыму сакрэтнасці: расейскія вайскоўцы палохаюць вясковых, што тэрыторыя вакол аэрадрому замініравана, каб не лазілі там», – распавёў жыхар раёну.

Пры гэтым расейскіх жаўнераў, «здаецца, больш стала».

«Некаторыя мяркуюць, што яны там рыхтуюцца да прыёму авіяцыі. Тут складана дакладна казаць, але па напружанні вайскоўцаў заўважна, што да чагосьці рыхтуюцца», – адзначыў вясковец.

Hавiны
За фота аэрадрому ў Зябраўцы мясцоваму жыхару прысудзілі 9 гадоў калоніі
2023.01.26 18:13

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд жыхару вёскі Зябраўка Гомельскага раёну, 32-гадоваму Яўгену Глушкову. У яго тэлефоне знайшлі фота вайсковага аэрадрому ў Зябраўцы, на якім з пачатку вайны размяшчаюцца расейскія вайскоўцы. Адтуль былі зафіксаваныя запускі ракетаў па ўкраінскай тэрыторыі і з якога выляталі вайсковыя самалёты.

Hавiны
Што стаіць у Зябраўцы? «Беларускі Гаюн» пералічыў расейскую тэхніку
2022.08.16 11:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў