Сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы і град.
Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 24 м/с.
Максімальная тэмпература паветра ўдзень да + 33 °C, па захадзе да + 27 °C.
У Менску чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы і град. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра да + 30 °C.
Непагадзь ідзе з боку цэнтральнай і ўсходняй Польшчы. 26 чэрвеня залева абцяжарыла паветраны рух у Варшаве – праз шторм самалёты не маглі прызямляцца і ўзлятаць.
ДР belsat.eu