«Politico»: супраць Беларусі могуць увесці новыя санкцыі  


Еўразвяз працуе над новым пакетам санкцыяў супраць Расеі ў сувязі з вайной ва Украіне. Пад чарговыя абмежаванні можа трапіць і Беларусь.

Паводле выдання «Politico», віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Вера Ёўрава заявіла, што ЕЗ вызначыцца з новым наборам санкцыяў, імаверна, у бліжэйшы час. Яна таксама падкрэсліла ролю «некаторых суседніх краін», якія дазваляюць Расеі гандляваць санкцыйнымі таварамі.

Чакаецца, што на гэты раз у цэнтры ўвагі будзе Беларусь, паведамляе «Politico» са спасылкай на трох неназваных еўрапейскіх дыпламатаў.

Нагадаем, рэжым Аляксандра Лукашэнка выступае хаўруснікам пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. Цягам васьмі месяцаў Расея выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю і паветраную прастору для бамбавання Украіны, а ў лютым–сакавіку адсюль разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў на Кіеў.

Hавiны
Што адбываецца ў Беларусі ў кантэксце пагрозы ўступлення ў вайну
2022.10.26 19:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў