Задзіночанне беларускіх студэнтаў прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем»


Адна з найстарэйшых моладзевых арганізацыяў «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» трапіла ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», у спісе апынуліся таксама «Prague Support Team» і «Шклов 97%».

Адпаведнае рашэнне ў дачыненні да «Задзіночання беларускіх студэнтаў» і «Prague Support Team» было прынятае Камітэтам дзяржаўнай бяспекі 21 верасня. Рашэнне па «Шклову 97%» было прынята МУС 26 верасня.

Нагадаем, што сацыяльныя сеткі і лагатып «Задзіночання беларускіх студэнтаў» трапілі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі яшчэ ў жніўні.

Задзіночанне беларускіх студэнтаў было заснаванае яшчэ ў 1988 годзе. У 1992 годзе яно было нават афіцыйна зарэгістраваным у Міністэрстве юстыцыі, але ўжо ў 2001-м гэтай рэгістрацыі пазбаўлена. Пры гэтым арганізацыя працягвала дзейнасць па адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў і акадэмічных свабодаў у Беларусі. У 2016 годзе «Задзіночанне» абвесціла аб перазагрузцы. У 2020 годзе ў актывістаў арганізацыі быў праведзены вобшук, а саміх іх затрымалі супрацоўнікі КДБ, сярод затрыманых былі прадстаўніца Святланы Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка.

Hавiны
Затрыманых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў прызналі палітвязнямі
2020.11.18 18:16

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў